elena_2004: (Default)
Беларуская глыбіня. Ражкоўскі цуд

У ім ёсць нешта такое, што пераўзыходзіць і нянавісць да нацыстаў ды камуністаў, і бездань нявер’я, і міжканфесійныя спрэчкі.

Каля крыжа Ісуса стаялі Маці Ягоная,
і сястра Маці Ягонай Марыя Клеопава,
і Марыя Магдаліна.
Ісус, убачыўшы Маці і вучня, які тут стаяў,
якога любіў, кажа Маці Сваёй:
Жанчына! Вось сын Твой.
Евангелле паводле Лукі 19:25-26

 У нетрах Белавежскай пушчы, на адлегласці мігцення начнога маяка з Камянецкае Белае вежы, ёсць вёсачка. Вецер там заблытваецца і сціхае ў найгусцейшым вецці, хаты тонуць у туманах да комінаў, спеўныя і драпежныя птушкі робяць у небе кола, выглядваючы чалавечую выспу сярод хваляў вечнага лесу, і высакародныя алені прыходзяць на падвор’і — пяшчотнымі цёплымі вуснамі падбіраць залатыя яблыкі.

Вёсачку клічуць Ражкоўка.У верасні 1942 савецкі самалёт скінуў тут парашутыстаў-дыверсантаў. Немцы не ўпалявалі аніводнага, але ў перастрэлцы загінула двое патрульных.Парашутысты зашыліся ў пушчу — ведама, далучыліся да партызанаў (потым такія на заданне Масквы адстрэльвалі тутэйшых камандзіраў-незалежнікаў, каб падначаліць рух камуністам). А жыхароў вёсачкі сагналі разам, 57 сем’яў, і — па сотні за забітага жаўнера — павялі забіваць.Дзяцей аддалі ў бліжэйшае мястэчка, падлеткаў і моладзь падрыхтавалі для адпраўкі чыгункай у Нямеччыну… Мужчынам загадалі капаць велізарную яму — два метры глыбіні, чатыры метры шырыні і дваццаць чатыры метры даўжыні.

Гэтая магільная яміна агаломшана зеўрае там і дагэтуль.28 верасня 1942, разявіўшы пашчу, яна ўбачыла ўсё. Расставілі кулямёты. Зачыталі загад: «За дапамогу бандытам і перахоўванне савецкага парашутыста»…Ашчэраная, гатовая скаўтнуць яшчэ цёплыя, ссечаныя кулямі целы, яна прымружылася… І раптам убачыла ў небе самалёт з нямецкімі крыжамі. Той пачаў зніжацца, зрабіў кола і прызямліўся на ўзлеску.Ражкоўцы стаялі на краі ямы. Плакалі. Маўчалі. Маліліся…

Read more... )

elena_2004: (Default)
http://nn.by/?c=ar&i=47913

У яе цяжкі пералом. Костка голені перабітыя настолькі, што нага дэфармавалася. Дактары адзначаюць, што аперацыя прайшла паспяхова. Аднак не гарантуюць, што нага адновяцца цалкам.




Са словаў Маі Абрамчык, — студэнткі 4-га курса гістфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — прыкладна а 23.30 яна з сябрамі падышлі да плошчы Незалежнасці. У гэты час там працягвалася зачыстка дэманстрантаў. Яны знаходзіліся далёка ад месца падзей, на тратуары. На Абрамчык з трыма сябрамі-хлопцамі напала група амапаўцаў у форме. Пачалі біць дубінкамі і нагамі. Абрамчык упала, але яе працягвалі збіваць, нягледзячы на яе крыкі аб паратунку. Збівалі і яе сяброў.
Калі збіццё спынілася, ім загадалі ісці ў аўтазак. Але Мая самастойна ісці не магла і яе на руках панёс адзін з хлапцоў.

У аўтазаку дзяўчыну правазілі тры гадзіны і толькі настойлівыя патрабаванні ўсіх затрыманых паказаць пацярпелую лекарам прымусілі амапаўцаў перавезці яе ў шпіталь.

Маю даставілі ў шостую клінічную бальніцу, што на вуліцы Уральскай. Са словаў Маі, дактары жахнуліся — костка голені была раздробленая. Дзяўчыну накіравалі на аперацыю.

Студэнтка ляжыць у 1-м траўматалагічным аддзяленні, палаце №6.

Карэспандэнты «НН» наведалі ў шпіталі 22-гадовую Маю Абрамчык, якая ў часе разгону дэманстрацыі 19 снежня спецназаўцы раздрабілі нагу.

Зрабіць рэпартаж цалкам не ўдалося — дактары забаранілі праводзіць здымкі ў палаце Маі

«Наша Ніва» будзе інфармаваць пра далейшае развіццё падзей. Просім паведамляць пра ўсе важныя здарэнні і факты праз nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).

Profile

elena_2004: (Default)
elena_2004

November 2022

S M T W T F S
  12345
6 789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   

Syndicate

RSS Atom

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 17th, 2025 02:45 am
Powered by Dreamwidth Studios