elena_2004: (Default)
elena_2004 ([personal profile] elena_2004) wrote2016-10-01 05:36 pm

"Павiдокi"



Фільм славутага рэжысёра Анджэя Вайды «Павідокі» («Powidoki») стаў польскім кандыдатам на «Оскар», як найлепшы неангламоўны фільм, паведамляе «Газета Выборча». Стужка расказвае пра складаны лёс аднаго з самых вядомых сучасных мастакоў і тэарэтыкаў мастацтва Уладзіслава Страмінскага. У галоўнай ролі — зорка польскага кінематографа Багуслаў Лінда.

http://nn.by/?c=ar&i=178114
Уладзіслаў Страмінскі быў адным з лідараў міжваеннага авангарднага мастацтва ў Польшчы, стваральнікам тэорыі Унізму, тэарэтыкам мастацтва, выкладчыкам. Разам з жонкай Кацярынай Кобра і іншымі паплечнікамі арганізаваў калекцыю сучаснага мастацтва, у якую свае творы дасылалі самыя значныя мастакі Еўропы таго часу.
Два складаныя перыяды яго жыцця звязаныя з нашай Вілейкай. Ураджэнец Мінска, інвалід Першай сусветнай вайны, які страціў на фронце руку, нагу, вока, выкладаў у 1923-24 гадах мастацтва ў вілейскай гімназіі імя Сянкевіча. Сюды ж вяртаецца ён з Лодзі са сваім каханнем — жонкай Кацярынай і дачушкай Нікай у самым пачатку Другой сусветнай вайны 10 верасня 1939 года. Тут з’яўляецца першы з ваенных цыклаў малюнкаў мастака «Заходняя Беларусь».
Павідокі (Powidoki), літаральна «паслявобраз», вобраз, які застаецца ў вачах. Успомніце дзіцячую забаву глядзець на сонца і плямы, што вы бачылі пасля гэтага перад сабой, заплюшчыўшы вочы. Упершыню гэта слова як мастацкі тэрмін увёў у абарот Страмінскі. Сэнс «паслявобразаў» можна адчуць у серыі яго карцін «Заходняя Беларусь», створанай ў Вілейцы ў 1939-40 гадах.