elena_2004: (Default)
elena_2004 ([personal profile] elena_2004) wrote2014-06-19 11:23 am

Юбілей Васіля Быкава будзе адзначаны ў Бычках

21 чэрвеня, у суботу, у сядзібе-музеі Васіля Быкава адбудуцца літаратурныя чытанні, прымеркаваныя да 90-годдзя з дня народзінаў пісьменніка.

Сястра Васіля Быкава Валянціна Уладзіміраўна побач з габеленам “Апостал”. Фота Сержука Серабро

У праграме: выстава твораў беларускіх мастакоў, прысвечаных жыццю і творчасці Васіля Быкава, выступы беларускіх літаратараў і сяброў Таварыства беларускай мовы, абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі “За Свабоду думкі” 2014 года, а таксама выступы запрошаных гасцей і землякоў пісьменніка і канцэртныя нумары.Пачатак імпрэзы ў 14:00. Чытанні ўзгодненыя з Ушацкім райвыканканнем.Віцябляне, якія не маюць магчымасці дабрацца да вёскі Бычкі Ушацкага раёна, таксама могуць ушанаваць памяць вялікага земляка: у 10:30 будзе арганізавана ўскладанне кветак да мемарыяльнай дошкі, размешчанай на сцяне мастацкай вучэльні, дзе ў свой час вучыўся Васіль Уладзіміравіч.


http://news.vitebsk.cc/2014/06/18/yubiley-vasilya-byikava-budze-adznachanyi-w-byichkah/